Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала

НОРМАТИВНО-ПРАВОВЫЕ ДОКУМЕНТЫ

Дата: 9 декабря 2016 в 10:44, Обновлено 10 октября в 11:01

Расписание звонков на 2018/2019 учебный год

1 урок

9.00-9.45

2 урок

10.00-10.45

3 урок

11.00-11.45

4 урок

12.00-12.45

5 урок

13.00-13.45

6 урок

14.00-14.45

7 урок

14.55-15.40

В 2018/2019 учебном году организация образовательного процесса будет осуществляться по четвертям в следующие сроки:

первая четверть – с 1 сентября 2018 г. по 27 октября 2018 г.;

вторая – с 8 ноября 2018 г.  по 22 декабря 2018 г.;

третья – с 8 января 2019 г. по 23 марта 2019 г.;

четвертая – с 1 апреля 2019 г. по 31 мая 2019 г.

На протяжении учебного года устанавливаются каникулы:

осенние – 10 дней с 29 октября 2018 г.  по 7 ноября 2018 г. включительно;

зимние – 15 дней с 24 декабря 2018 г.  по 7 января 2019 г.  включительно;

весенние – 6 дней с 25 марта 2019 г.  по 30 марта 2019 г.  включительно;

летние – 92 дня с 1 июня 2019 г.  по 31 августа 2019 г., для учащихся, завершивших обучение на II ступени общего среднего образования, – 80  дней с 13 июня 2019 г. по 31 августа 2019 г. включительно.

Для учащихся I – II классов (ІІІ классов – для учащихся с ОПФР с пятилетним сроком обучения на I ступени общего среднего образования) в ІІІ четверти проводятся дополнительные зимние каникулы с 11 февраля 2019 г. по 17 февраля 2019 г. продолжительностью 7 дней.

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«Аб арганізацыі ў 2018/2019 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе абумоўлены:

забеспячэннем роўных умоў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

працягам паэтапнага пераходу на абноўленыя вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах у IV і VIII класах.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх» прыём для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях-каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі асобныя вучэбныя прадметы могуць вывучацца на павышаным узроўні.

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад
3 сакавіка 2018 г. № 10 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283» на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні можа ажыццяўляцца на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі як у гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, так і ў базавых школах, сярэдніх школах, школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У сярэдніх школах, школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні можа ажыццяўляцца таксама і на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры гэтым на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі на павышаным узроўні з V класа можа вывучацца вучэбны прадмет «Замежная мова», а з VIII класа — любы вучэбны прадмет (любыя вучэбныя прадметы) з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год для абавязковага вывучэння.

Дадатковыя вучэбныя гадзіны ў тыдзень (адна або дзве) на вывучэнне аднаго або двух вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў VIII класе рэкамендуецца выкарыстоўваць на стымуляванне вучэбнай дзейнасці вучняў па авалоданні сістэмнымі ведамі, уменнямі, навыкамі, набыццё вопыту дзейнасці пры аперыраванні імі, развіццё ўласцівасцей і якасцей асобы вучняў, іх творчых здольнасцей і фарміраванне на іх аснове прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый. Варыянты прыкладнага размеркавання дадатковых гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў на павышаным узроўні прадстаўлены ў прадметных дадатках да гэтага інструктыўна-метадычнага пісьма.

Актуальнымі застаюцца пытанні ўзмацнення міжпрадметных сувязей пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў не толькі праз змест вучэбнага матэрыялу, але і з дапамогай розных форм і спосабаў арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Да новага навучальнага года:

зацверджаны тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2018 г. № 43);

вызначана працягласць чвэрцей і канікул у 2018/2019 навучальным годзе (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2018 г. № 02-01-19/2314/дс «Аб завяршэнні 2017/2018 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»);

вызначаны пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры арганізацыі ў 2018/2019 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2018 г. № 59);

скарэкціраваны змест вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах для IV, VIII класаў;

распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.

НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства адукацыі ад 04.02.2014 № 9, ад 10.04.2014 № 38, ад 27.11.2017 № 148, ад 03.03.2018 № 10) (далей — Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі);

Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства аховы здароўя ад 29.07.2014 № 63, ад 25.11.2014
№ 78, ад 17.05.2017 № 35, ад 03.05.2018 № 39) (далей — Санітарныя нормы і правілы);

Правілы бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2008 г. № 26;

Пералік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія рыхтуюцца ў працэсе дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, што ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем тэрмінаў захоўвання, вызначаны ў дадатку да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 52;

Пералік дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 164;

Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2009 г.
№ 674 (у рэдакцыі загадаў Міністэрства адукацыі ад 18.06.2010
№ 420, ад 29.09.2010 № 635);

Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38 (далей — Правілы правядзення атэстацыі);

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форм правядзення выпускных экзаменаў пры арганізацыі ў 2018/2019 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2018 г. № 59;

Інструкцыя аб парадку вызначэння аплачваемых гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 года
№ 70 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства адукацыі ад 07.10.2008 № 102, ад 07.10.2011 № 269, ад 22.07.2013 № 52).

Комплексную падтрымку ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (www.adu.by).

У дапамогу настаўнікам рэкамендуюцца наступныя раздзелы партала:

«Нарматыўныя прававыя дакументы» (у раздзеле прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць адукацыйную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь): http://adu.by/ru/69-uchitelyu/normativnye-pravovye-dokumenty.html.

«Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год» (у раздзеле прадстаўлены тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год; вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах; вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў; інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; пералікі вучэбных выданняў для настаўнікаў і вучняў; каляндарна-тэматычнае планаванне; метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі і інш.): http://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2018-2019-uchebnyj-god.html. Раздзел структураваны па назвах вучэбных прадметаў.

«Профільнае навучанне» (у раздзеле прадстаўлены актуальныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання): http://www.adu.by/ru/homepage/prof-oby-1.html.

«Мерапрыемствы» (у раздзеле прадстаўлена актуальная інфармацыя аб адукацыйных мерапрыемствах, у якіх могуць прыняць удзел педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты рэгіянальных органаў кіравання адукацыяй, вучні): http://www.adu.by/ru/uchitelyu/meropriyatiya-seminary-konferentsii-konkursy-i-dr.html.

«Педагагічная майстэрня» (у раздзеле прадстаўлены артыкулы, сцэнарыі мерапрыемстваў, канспекты ўрокаў, відэаўрокі настаўнікаў па розных вучэбных прадметах і іншыя матэрыялы, накіраваныя на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў): http://www.adu.by/ru/uchitelyu/pedmasterskaya.html.

«Электроннае навучанне» (у раздзеле прадстаўлены электронныя адукацыйныя рэсурсы (далей — ЭАР) для дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі: http://e-vedy.adu.by.

«Дыстанцыйны ўсенавуч настаўніку»: http://e-asveta.adu.by; інтэрнэт-рэсурс па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах: http://olimp.adu.by/.

«Электронныя версіі падручнікаў» (у раздзеле прадстаўлены электронныя версіі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі): http://e-padruchnik.adu.by/.

«Конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» (у раздзеле размешчаны «Парадак правядзення конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», аб'явы аб конкурсах, якія праводзяцца, інфармацыя аб выніках праведзеных конкурсаў): http://www.adu.by/ru/uchitelyu/konkurs-na-sozdanie-uchebnykh-posobij/dlya-uchrezhdenij-obshchego-srednego-obrazovaniya.html.

«Новыя вучэбныя праграмы: вывучаем, абмяркоўваем» (у раздзеле прадстаўлены абноўленыя вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі): http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1082-novye-uchebnye-programmy.html.

«Новыя падручнікі: вывучаем, абмяркоўваем» (у раздзеле размешчаны новыя вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваныя аўтарскімі калектывамі — пераможцамі конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў): http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1071-uvazhaemye-posetiteli-natsionalnogo-obrazovatelnogo-portala-http-adu-by.html.

З прапановамі і заўвагамі па змесце абноўленых вучэбных праграм і новых вучэбных дапаможнікаў можна звяртацца на інфалінію партала.

«Супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у сферы адукацыі» (у раздзеле прадстаўлена інфармацыя аб міжнародных даследаваннях якасці адукацыі; адукацыйных рэсурсах для педагогаў; міжнародных канферэнцыях, семінарах, форумах, фестывалях і інш.): http://www.adu.by/ru/uchitelyu/sotrudnichestvo-gosudarstv-uchastnikov-sng.html.

«Арганізацыя выхавання» (у раздзеле размешчаны нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя матэрыялы ў сферы выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая вучыцца, тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, артыкулы па тэорыі і практыцы выхавання): http://www.adu.by/ru/uchitelyu/organizatsiya-vospitaniya.html.

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Вучэбна-праграмная дакументацыя

адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі

Тыпавыя навучальныя планы для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2018 г. № 43 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год» (http://edu.gov.by/ Система образования/ Управление общего среднего образования/ Типовые учебные планы; www.adu.by/ Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Типовой учебный план общего среднего образования на 2018/2019 учебный год).

Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для кожнага класа змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Звяртаем увагу, што размеркаванне часу па тэмах у вучэбных праграмах з'яўляецца прыкладным. Настаўнік мае права змяняць паслядоўнасць вывучэння пытанняў у межах тэмы, а таксама пераразмяркоўваць у межах 2-3 гадзін колькасць вучэбных гадзін паміж асобнымі тэмамі, выкарыстоўваць па сваім меркаванні рэзервовы час.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў выкладзены ў дадатках 1—23 да гэтага пісьма.

Вучэбныя выданні

У 2018/2019 навучальным годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і (або) рускай мовамі навучання і выхавання рэкамендаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Перечень учебных изданий. 2018/2019 учебный год), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2017 г., № 9).

На нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя версіі падручнікаў» (http://e-padruchnik.adu.by) размешчаны электронныя версіі ўсіх вучэбных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.

Дадатковыя матэрыялы па новых тэмах, якія распрацаваны ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі, але не прадстаўлены ў вучэбных дапаможніках па вучэбных прадметах, размяшчаюцца на партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў, якія выдаюцца ў верасні-снежні 2018 года, неабходна выкарыстоўваць вучэбныя дапаможнікі, што дзейнiчалi раней з улікам рэкамендацый, змешчаных на нацыянальным адукацыйным партале. Акрамя таго, на нацыянальным адукацыйным партале змешчаны матэрыялы новых вучэбных дапаможнікаў (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Падрабязная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні ўсіх вучэбных прадметаў у I—XI класах змешчана на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбныя праграмы, дапаможнікі для настаўніка і вучняў) (далей — ВМК), рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей — Нацыянальны інстытут адукацыі).

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, пералік ВМК для факультатыўных заняткаў, а таксама кампаненты асобных ВМК размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общего среднего и специального образования, www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Звяртаем увагу, што абласныя і Мінскі гарадскі інстытуты развіцця адукацыі могуць дадаткова рэкамендаваць да выкарыстання вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёна.

Кантрольна-вымяральныя матэрыялы

і дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў

Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні. Выбар формы кантролю залежыць ад зместу і спецыфікі вучэбнага прадмета, колькасці вучэбных гадзін, што выдзяляюцца на яго вывучэнне, этапу вывучэння тэмы і плануемых вынікаў вучэбнай дзейнасці, узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў.

Звяртаем увагу, што згодна з пунктам 110 Санітарных норм і правіл «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца.

Пры ажыццяўленні кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у VIII-XI класах настаўнікі могуць выкарыстоўваць кантрольна-вымяральныя матэрыялы па адпаведным вучэбным прадмеце. Пералік выдадзеных кантрольна-вымяральных матэрыялаў, а таксама кантрольна-вымяральныя матэрыялы па асобных вучэбных прадметах размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общего среднего и специального образования / Пособия для учителей учреждений общего среднего образования / Контрольно-измерительные материалы по учебным предметам; www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Перечень учебных изданий. 2018/2019 учебный год).

Электронныя сродкі навучання

Нацыянальным інстытутам адукацыі распрацавана больш за
200 ЭАР. Кожны ЭАР па вучэбным прадмеце можа ўключаць наступныя асноўныя блокі:

даведачна-інфармацыйны (уключае электронныя энцыклапедыі, даведнікі, хрэстаматыі і іншыя матэрыялы), які можа выкарыстоўвацца пры правядзенні вучэбных, факультатыўных заняткаў, адукацыйных мерапрыемстваў;

кантрольна-дыягнастычны, які змяшчае вучэбны матэрыял для тэматычнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў;

інтэрактыўны, прызначаны для замацавання і адпрацоўкі засвоеных ведаў і ўменняў вучняў па вучэбным прадмеце.

Усе распрацаваныя ЭАР размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электроннае навучанне» (http://e-vedy.adu.by). Матэрыялы даступныя для ўсіх жадаючых на бязвыплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.

У адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца ЭАР, адзначаныя дыпломамі I, II, III ступені і пахвальнымі водгукамі на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Дадзеныя ЭАР размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Дыстанцыйны ўсенавуч» — Праекты конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (http://e-asveta.adu.by/index.php/koi/proektyi-pobediteli-koi/).

Вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў і выданні для вучняў

У дадатак да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кожным вучэбным прадмеце маюцца вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў, а таксама дадатковыя выданні для вучняў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе, аднак не з'яўляюцца абавязковымі. Пералікі вучэбных выданняў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Перечень учебных изданий. 2018/2019 учебный год).

Звяртаем асаблівую ўвагу на тое, што рабочыя сшыткі на друкаванай аснове не з'яўляюцца абавязковымі для выкарыстання ўсімі вучнямі, за выключэннем рабочага сшытка па матэматыцы для вучняў першага класа.

На нацыянальным адукацыйным партале функцыянуе онлайн-каталог «Учебники.by» (http://adu.by / Учебники.by), у якім прадстаўлена інфармацыя аб усіх вучэбных выданнях, рэкамендаваных да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

У прадметных навукова-метадычных часопісах сістэматычна публікуюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, прызначаныя дапамагчы настаўніку пры падрыхтоўцы да вучэбных і факультатыўных заняткаў, у арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.

Пералік артыкулаў, апублікаваных у навукова-метадычных часопісах і рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

ПЛАНАВАННЕ ПА ВУЧЭБНЫМ ПРАДМЕЦЕ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ

Службовыя абавязкі настаўніка вызначаны ў выпуску 28 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, занятых у адукацыі», зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28 красавiка 2001 г. № 53 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2011 № 105, ад 25.04.2012 № 54, ад 18.07.2012 № 81, ад 31.10.2013 № 106, ад 06. 06.2016 № 26, ад 03.10.2017 № 50). Яны ўключаюць ажыццяўленне планавання па вучэбным прадмеце і вядзенне планавай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі.

Планаванне па вучэбным прадмеце ўключае ў сябе каляндарна-тэматычнае планаванне (на навучальны год), паўрочнае планаванне (на кожныя вучэбныя заняткі) і можа быць аформлена па меркаванні настаўніка на электронным або папяровым носьбіце (друкаваным або рукапісным).

У дапамогу настаўнікам распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (далей — КТП) па ўсiх вучэбных прадметах з улікам часу, адведзенага вучэбнай праграмай на вывучэнне асобных тэм па адпаведным вучэбным прадмеце. КТП размешчана на нацыянальным адукацыйным партале і выдадзена ў якасці дапаможніка для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Настаўнік мае права:

выкарыстоўваць прапанаванае прыкладнае КТП для паўрочнага планавання;

распрацоўваць ўласнае КТП, якое зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі;

уносіць на працягу навучальнага года ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, у прыкладнае КТП карэктывы ў залежнасці ад узроўню вынікаў вучэбнай дзейнасці і пазнавальных магчымасцей вучняў, іншых аб'ектыўных абставін. У рубрыцы «Для заметак» або на асобным лісце, які ўкладаецца ў дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне», настаўнік фіксуе змены, якія ўносяцца, узгадняе іх з кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Настаўнік, які арганізуе адукацыйны працэс на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры вывучэнні вучэбнага прадмета на павышаным узроўні і выкарыстоўвае дапаможнік «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне», у рубрыцы «Для заметак» або на асобным лісце, які ўкладаецца ў гэты дапаможнік, фіксуе дапаўненні, што ўносяцца. Унесеныя дапаўненні ўзгадняюцца з кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Структурнымі элементамі паўрочнага планавання могуць быць: тэма ўрока, тып урока, арганізацыйная форма правядзення ўрока, мэты і задачы ўрока, абсталяванне, якое выкарыстоўваецца на ўроку, апісанне дзейнасці настаўніка і вучняў, дамашняе заданне. Пры пастаноўцы мэты вучэбных заняткаў варта арыентавацца на задачы вывучэння вучэбнага прадмета і на асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, вызначаныя ў вучэбнай праграме.

У дапамогу настаўнікам распрацаваны і выдадзены дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў па вучэбных прадметах, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Учебные предметы. I-IV, V-XI классы).

Настаўнік можа выкарыстоўваць выдадзеныя дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў у якасці паўрочнага планавання.

Пры вызначэнні дамашняга задання ў паўрочным планаванні неабходна ўлічваць, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання (заданні для самастойнай работы) — замацаванне новага вучэбнага матэрыялу, паўтарэнне або абагульненне вывучанага вучэбнага матэрыялу. Для дамашняга задання можа прапаноўвацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках. З мэтай папярэджвання перагрузкі вучняў настаўніку неабходна сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання вучням толькі па іх жаданні.

Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб'ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасцю выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у II класе на працягу не больш за 1, 2 гадзіны, III—IV класах — 1,5 гадзіны, V—VI класах — 2 гадзіны, у VII—VIII класах — 2,5 гадзіны, у IX—XI класах — 3 гадзіны.

У адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 3 артыкула 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі канікулы — гэта планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі, таму дамашнія заданні на канікулы не задаюцца.

Улік вывучэння зместу вучэбнага прадмета, наведвання вучнямі вучэбных заняткаў, вынікаў іх вучэбнай дзейнасці настаўнік вядзе ў класным журнале. Выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, настаўнік абавязаны выставіць яе ў дзённік вучня.

Недапушчальна патрабаваць ад настаўніка запаўнення справаздачнай аналітычнай інфармацыі аб паспяховасці вучняў.

Патрабаванні да запаўнення класнага журнала ўтрымліваюцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення класнага журнала.

Звяртаем увагу на некаторыя асаблівасці афармлення класнага журнала:

пры афармленні старонак журнала, адведзеных для ўліку вывучэння зместу факультатыўных заняткаў, указваецца назва вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў (з маленькай літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. Калі ў якасці назвы вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, то яна пішацца з вялікай літары і заключаецца ў двукоссе;

калі на выкананне кантрольнай работы адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, то запіс неабходна рабіць у двух радках з указаннем адной даты. Напрыклад:

2017/11/22 Кантрольная работа «...».

2017/11/22 Кантрольная работа «...».

Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Ў ВЯЧЭРНІХ КЛАСАХ

У адпаведнасці з пунктам 12 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць адкрывацца вячэрнія (X-XII) класы, адукацыйны працэс у якіх арганізуецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы.

Агульную сярэднюю адукацыю ў вячэрніх класах можна атрымаць у вочнай і завочнай формах.

Вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў у X—XII вячэрніх класах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм па вучэбных прадметах для X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам трохгадовага тэрміну навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы на 2018/2019 навучальны год.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах па ўсіх вучэбных прадметах выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, рэкамендаваныя для X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў, у тым ліку і XII класа, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Сумарная колькасць абавязковых кантрольных работ па вучэбных прадметах, прадугледжаных для вывучэння на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе тры гады навучання. Кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з пунктам 110 Санітарных норм і правіл.

Для навучэнцаў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, у кожнай чвэрці навучальнага года праводзяцца вучэбныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыі), а ў перыяд паміж вучэбнымі заняткамі — факультатыўныя, стымулюючыя заняткі і кансультацыі. Перыяд правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрці вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Падчас вучэбных заняткаў праводзяцца абавязковыя кантрольныя, лабараторныя і практычныя работы.

Прамежкавая атэстацыя навучэнцаў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, праводзіцца па выніках здачы залікаў з выстаўленнем адзнак у балах.

Згодна з пунктам 11 Правіл правядзення атэстацыі матэрыялы для правядзення заліку па адпаведным вучэбным прадмеце распрацоўвае педагагічны работнік, які выкладае дадзены вучэбны прадмет. Расклад правядзення залікаў зацвярджае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі. Для правядзення аднаго заліку на кожнага навучэнца адводзіцца 1/3 акадэмічнай гадзіны.

Да здачы залікаў дапускаюцца навучэнцы, якія выканалі прадугледжаныя вучэбнай праграмай практычныя, лабараторныя і кантрольныя работы па кожным вучэбным прадмеце. Вынікі выканання гэтых работ улічваюцца пры выстаўленні агульнай адзнакі за залік.

Выніковая адзнака навучэнцам пры завочнай форме навучання выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, атрыманых пры здачы залікаў.

Для навучэнцаў вячэрнiх класаў можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), стымулюючых заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), падтрымліваючых заняткаў (вочная форма атрымання адукацыі), кансультацый (завочная форма атрымання адукацыі).

Звяртаем увагу, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі, якія працуюць у вячэрніх класах, павінны кіравацца дадаткамі да гэтага інструктыўна-метадычнага пісьма.

Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай

і мастацкай накіраванасці

У адпаведнасці з артыкулам 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі факультатыўныя заняткі накіраваны на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё, падрыхтоўку да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі. Факультатыўныя заняткі могуць быць музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Згодна з пунктам 61 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай, тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).

Для арганізацыі факультатыўных заняткаў вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў аб'ядноўваюцца ў групу. Напаўняльнасць групы для правядзення факультатыўных заняткаў рэгулюецца пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, мае права прыняць рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна або ў групах з іншай напаўняльнасцю ў адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Звяртаем увагу, што згодна з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі можа павялічыць агульную колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 65 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з асобным раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Пры складанні раскладу факультатыўных заняткаў, у тым ліку музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, неабходна выконваць патрабаванні да перапынкаў паміж вучэбнымі і факультатыўнымі заняткамі, устаноўленыя Санітарнымі нормамі і правіламі.

У адпаведнасці з пунктам 105 Санітарных норм і правіл пры арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай, харэаграфічнай, мастацкай і тэатральнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі максімальная дапушчальная тыднёвая вучэбная нагрузка на аднаго вучня ў тыдзень можа быць павялічана ў II—IV класах у аб'ёме
2 вучэбных гадзін, у V—XI класах — у аб'ёме 3 вучэбных гадзін.

Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і змешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2018/2019 учебный год / Факультативные занятия музыкальной, театральной, хореаграфической и художественной направленности.

Бягучая, прамежкавая і выніковая атэстацыя вучняў на факультатыўных занятках музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак у балах.

У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатога, сярэбранага медалёў, дакументаў аб навучанні, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2011 № 194, у бланкі пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай), атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым, сярэбраным медалём) без выстаўлення адзнак робіцца запіс назваў засвоеных вучэбных праграм факультатыўных заняткаў.

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

З ВУЧНЯМІ

Праца з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі

У 2018/2019 навучальным годзе традыцыйна будуць праводзіцца:

рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах;

рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах;

рэспубліканскія турніры юных матэматыкаў і юных фізікаў;

алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць»;

рэспубліканскія дыстанцыйныя мерапрыемствы па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў (http://olimp.adu.by) і інш.

Працоўная практыка

У адпаведнасці з пунктам 76 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі па завяршэнні навучальнага года з вучнямі
V-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас).

Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Працоўная практыка можа праводзіцца таксама ў лагерах працы і адпачынку, у парадку індывідуальнага працаўладкавання вучняў.

Грамадска карысная праца

З мэтай фарміравання ў вучняў усвядомленай патрэбы ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівага і ашчаднага стаўлення да грамадскага набытку і прыродзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, можа быць арганізаваны грамадска карысная праца з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ—VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень — у ІХ—ХІ класах (пункт 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Вучняў далучаюць да грамадска карыснай працы з улікам стану здароўя і ў межах прамежкаў часу, устаноўленых у пункце 121 Санітарных норм і правіл. У гэтым жа пункце вызначаны віды работ, якія могуць выконвацца ў рамках грамадска карыснай працы, а таксама віды работ, да выканання якіх забараняецца прыцягваць вучняў, пазначаны нарматыўныя прававыя акты, палажэнні якіх неабходна ўлічваць пры арганізацыі грамадска карыснай працы.

У адпаведнасці з пунктам 122 Санітарных норм і правіл грамадска карысная праца павінна быць арганізавана згодна з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, у адпаведным адзенні (халат, фартух, косынка і іншае).

Інвентар, які выкарыстоўваецца пры рабоце (рыдлёўкі, палівачкі, граблі і іншае) павінен адпавядаць узроставым магчымасцям вучняў.

ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ

І ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

Дапрофільная падрыхтоўка і прафарыентацыйная работа з'яўляюцца абавязковым падрыхтоўчым этапам для ўсвядомленага выбару вучнямі ўзроўню асноўнай адукацыі з улікам уласнай індывідуальнасці для працягу адукацыі па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, які арыентаваны:

на выяўленне інтарэсаў і схільнасцей, здольнасцей вучняў;

аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі вучням у выбары вучэбных прадметаў для іх вывучэння на павышаным узроўні, профілю адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

фарміраванне ў вучняў унутранай патрэбы і гатоўнасці да свядомага выбару сферы працоўнай дзейнасці, умення суадносіць свае інтарэсы і здольнасці з патрабаваннямі, якія выстаўляюцца абранай сферай працоўнай дзейнасці;

развіццё ў вучняў пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці, крэатыўнасці, здольнасці да прыняцця рашэння ў нестандартных сітуацыях, якія неабходныя для працоўнай мабільнасці.

Асноўнымі структурнымі кампанентамі дапрофільнай падрыхтоўкі з'яўляюцца:

прафарыентацыйная работа (інфармаванне, кансультаванне, дыягностыка і інш.);

псіхолага-педагагічнае суправаджэнне;

факультатыўныя заняткі;

аб'яднанні па інтарэсах;

адукацыйныя мерапрыемствы;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні пачынаючы з VIII класа.

У адукацыйнай практыцы могуць рэалізоўвацца наступныя мадэлі арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы:

у межах адной установы агульнай сярэдняй адукацыі;

у форме сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

у форме сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У мэтах навукова-метадычнай падтрымкі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы на нацыянальным адукацыйным партале:

функцыянуе рэсурс «Дыстанцыйны ўсенавуч для настаўніка» http://e-asveta.adu.by, які змяшчае карысныя спасылкі, дыдактычныя матэрыялы для класнага кіраўніка па прафарыентацыйнай рабоце з вучнямі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (http://orientieren.blogspot.com/);

рэгулярна праводзяцца анлайн-кансультацыі, фармат якіх дазваляе педагогам атрымаць адказы на пытанні, якія датычацца арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы;

змяшчаюцца артыкулы пра псіхолага-педагагічнае суправаджэнне працэсу дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў (www.adu.by / Педагогам / Педагогическая мастерская / Статьи).

АРГАНIЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ

Асноўнымі задачамі метадычнай работы ў 2018/2019 навучальным годзе з'яўляюцца:

актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;

удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;

уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;

метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;

інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.

Звяртаем увагу, што недапушчальна патрабаваць розныя пісьмовыя аналізы і справаздачы аб праведзеных метадычных мерапрыемствах.

На працягу 2018/2019 навучальнага года рэкамендуецца:

правесці 4 пасяджэнні метадычных аб'яднанняў настаўнікаў;

арганізаваць работу школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства настаўнікаў, дзейнасць якой павінна будавацца на дыягнастычнай аснове, і забяспечыць павышэнне ўзроўню прафесіяналізму педагогаў па канкрэтных тэарэтычных і метадычных пытаннях;

працягнуць дзейнасць школы эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях дапрофільнай падрыхтоўкі, профільнага навучання вучняў і інш.;

забяспечыць настаўніцтва маладых спецыялістаў, работу школ маладых настаўнікаў.

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2018/2019 навучальным годзе:

абноўленыя навучальныя праграмы па вучэбных прадметах для IV, VIII класаў;

новыя вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах і асаблівасці работы з імі;

новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, метадычныя публікацыі ў прадметных навукова-метадычных часопісах;

рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі як інфармацыйная аснова ўдасканалення адукацыйнага працэсу.

2. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2017/2018 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2018/2019 навучальным годзе.

Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў. Работа школы маладога настаўніка павінна быць накіравана на адаптацыю педагогаў да прафесіі, аказанне ім дапамогі ў авалоданні асновамі прафесійнага майстэрства, фарміраванне ў іх патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі.

З мэтай забеспячэння ўмоў для павышэння ўзроўню прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагогаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2018/2019 навучальным годзе плануецца правядзенне павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў (тэматычных семінараў).

Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2018/2019 навучальным годзе размешчаны на сайце ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.