Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала

Топ лепшых кніг, якія трэба прачытаць беларусу

Дата: 30 января в 10:57

      Літаратура — харч асаблівы, для душы. Таму вельмі няпроста адназначна выдзеліць топ лепшых кніг, якія павінен прачытаць беларус. Магу толькі спаслацца на ўласны вопыт спасціжэння літаратуры пра родны край, якая абуджае лепшае ў душы, выклікае пачуццё гонару за свой народ, яго гісторыю.

  1. Паэма "Курган" Янкі Купалы.
  2. Паэма "Новая зямля" Якуба Коласа.
  3. Трылогія "Палеская хроніка" Івана Мележа.
  4. Пенталогія "Трывожнае шчасце", раман "Атланты і карыятыды" Івана Шамякіна.
  5. Аповесці "Воўчая зграя", "Абеліск" Васіля Быкава.
  6. Раман "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча.
  7. Трагікамедыя "Трыбунал" Андрэя Макаёнка.
  8. Трылогія "Сасна пры дарозе" Івана Навуменкі.
  9. Зборнік паэзіі "Калі далёка ты..." Анатоля Грачанікава.
  10. Зборнік паэзіі "Палескі смутак" Міколы Мятліцкага.

              Хачу падкрэсліць: пачынаць чытаць варта з кніг сваіх землякоў. Жыхарам Гомельшчыны можна ганарыцца, што на нашай зямлі зрабілі свае першыя крокі і першыя спробы ў літаратуры чатыры волаты: Мележ, Шамякін, Макаёнак, Навуменка.

              Безумоўна, шмат цікавых пісьменнікаў і сярод сучаснікаў. I найперш тыя, у каго ёсць свой почарк. Пра гэта здорава сказаў колісь Аляксандр Ткачэнка, яго цытуе "Литературная газета": "Писателя нет без стилистики, без твоего языка, без твоих привычек, штучек, хохмочек, без интонации. Ты должен весь прочитываться. Ты должен быть в произведении узнаваемым. Это говорит о том, что ты себя полностью вложил в страницы. Если ты этого не сделал — просто лживый мастер”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.